Fitch: калі Беларусь будзе плаціць па вонкавых крэдытах рублямі, гэта дэфолт
Беларускі рубль / Еўрарадыё
Рэйтынгавае агенцтва Fitch будзе разглядаць спробу загасіць замежную запазычанасць у беларускіх рублях як дэфолт, вынікае з справаздачы агенцтва.
“Fitch не вядома пра якія-небудзь платы, ажыццёўленыя такім чынам. Разлікі па суверэнных еўрааблігацыях павінны праходзіць у доларах ЗША, а дакументацыя па аблігацыях не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах. Fitch будзе разглядаць сплату аблігацый у мясцовай валюце як дэфолт”, — гаворыцца ў заяве агенцтва.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім дазваляў плаціць па замежных запазычанасцях у нацыянальнай валюце, у сакавіку гэтага года. У тлумачэнні на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі сказана, што закон уводзіцца для падвышэнне ўнутранай устойлівасці эканомікі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch пакінула крэдытны рэйтынг Беларусі на роўні ССС. Для фундатараў гэта азначае значныя крэдытныя рызыкі, нізкі запас трываласці і рэальную магчымасць дэфолту.
Агенцтва называе шэраг прычын, якія прывялі да такога выніку, у тым ліку санкцыі. Агенцтва адзначае таксама моцныя фінансавыя сувязі з Расіяй і сумняецца ў здольнасці Беларусі выполняить свае абавязкі.
“Fitch не ўпэўнены ў гатовасці Расіі падаць фінансавую падтрымку, якую мы лічым важнай для Беларусі, каб загасіць еўрааблігацыі ў 2023 годзе”, — гаворыцца ў справаздачы агенцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.