ФК БАТЭ зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 1 мільён еўра

ФК БАТЭ зарабіў у Лізе чэмпіёнаў 1 мільён еўра

Футбольны клуб БАТЭ, які прайграў пражскай "Славіі" ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў і пакінуў турнір, зарабіў у розыгрышы ЛЧ 1 мільён еўра, падлічылі журналісты by.tribuna.com.

320 тысяч еўра барысаўскі клуб атрымаў за ўдзел у другім адборачным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, 420 тысяч — за трэці, 260 тысяч — выплата салідарнасці чэмпіёну нацыянальнага першынства.

Калі клуб трапіць ў групавы этап Лігі Еўропы праз стадыю плэй-оф, дык заробіць не менш за 3,6 млн еўра (дадатковыя 2,6 млн клуб атрымае як фіксаваную выплату за выхад у групавы этап). На гэтай стадыі таксама прадугледжаныя бонусы за перамогу (360 тысяч еўра) і нічыю (120 тысяч).

Калі БАТЭ вылеціць у кваліфікацыйным плэй-оф Лігі Еўропы, то атрымае толькі 245 тысяч еўра за ўдзел на гэтай стадыі. Тады агульны даход ад удзелу ў еўракубках складзе 1,245 млн еўра.

Дарэчы, калі б БАТЭ змог выйсці ў групу Лігі чэмпіёнаў, то атрымаў бы мінімум 14,7 млн ​​еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі