Флэшмоберы правялі “ранішнік” у Бабруйску (фота)

Бабруйскія флэшмоберы ў нядзелю правялі каля Цэнтральнага рынку своеасаблівы “ранішнік”. З дзесятак хлапцоў і дзяўчат выйшлі на вуліцу ў халатах, рушніках на галаве. Кожны з удзельнікаў акцыі імітаваў нейкія ранішнія паводзіны людзей: чысціў зубы, галіўся ці сушыў галаву фенам. Бабруйскі “ранішнік” працягваўся каля гадзіны. Мінакі ставіліся да незвычайных маладых людзей даволі прыязна, некаторыя проста смяяліся. І нават міліцыянты асабліва не перашкаджалі правядзенню акцыі. Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка і ідэйнага натхняльніка акцыі Астапа, якія мэты пераследавалі маладзёны на “ранішніку”.

Астап: "Найперш, гэта раскрыццё ўнутранага патэнцыялу саміх мобераў. Чалавек скідае вулічныя маскі, становіцца сабой, адкрывае нейкія новыя бакі свайго характару... Удзел у такіх акцыях вырашае некалькі праблемаў: чалавек мае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу іншых людзей, можа навучыцца нечаму, неяк сябе праявіць, проста адпачыць такім незвычайным чынам".






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі