Фотафакт: дабрачынны сеанс для дзяцей у ляхавіцкім 3D-кінатэатры

Рэканструкцыю кінатэатра "Кастрычнік" у Ляхавічах скончылі да абласных “Дажынак”. Яна каштавала раённаму бюджэту каля 450 тысяч долараў.

У кінатэатры 153 месцы. Ён падзелены на дзве залы — вялікую і малую, для сямейнага прагляду. Вялікая зала забяспечаная абсталяваннем для прагляду фільмаў у 3D. Цяпер задаволеныя жыхары райцэнтра глядзяць кіно ў адмысловых акулярах.

Здымак зроблены падчас першага дабрачыннага сеансу для дзяцей, інфармуе агенцтва БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі