Фотафакт: Графіці з Мясніковічам замалявалі

Фотафакт: Графіці з Мясніковічам замалявалі

Графіці са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам праіснавала толькі некалькі гадзінаў. Пасля 12-й яго зафарбавала супрацоўніца ЖЭС. Журналіст Еўрарадыё паспеў толькі зафіксаваць, як знікаюць апошнія сляды сацыяльнага графіці. 

Сцяна ў цэнтры Мінска атрымала вядомасць як "сцяна Шчоткінай" пасля таго, як на ёй з'явілася выява экс-міністра працы з подпісам "Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных". 

Пасля Марыяны Шчоткінай на сцяне з'явіліся 12 фігурак Міхаіла Мясніковіча — былога прэм'ер-міністра, а цяпер старшыні Савета Рэспублікі. Еўрарадыё будзе сачыць, хто яшчэ з высокапастаўленых чыноўнікаў уганаруе сабой сцяну ў цэнтры сталіцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі