Фотафакт: Мікалай Статкевіч у Кіеве ўшанаваў памяць Міхаіла Жызнеўскага

Фотафакт: Мікалай Статкевіч у Кіеве ўшанаваў памяць Міхаіла Жызнеўскага

22 студзеня — другая гадавіна з дня трагічнай гібелі беларуса Міхаіла Жызнеўскага, актыўнага ўдзельніка ўкраінскай рэвалюцыі 2014 года. Былы беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч наведаў месца яго гібелі ў Кіеве ды ўсклаў кветкі да помніка.

20 студзеня кветкі да помніка Жызнеўскаму ўсклалі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і яго жонка Марына. Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў беларуса ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Міхаіл Жызнеўскі пахаваны на радзіме, у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем. Як інфармуе БелаПАН, сёння там сабраліся яго сваякі, грамадскія актывісты, прадстаўнікі апазіцыі і творчай інтэлігенцыі з Гомеля і Мінска. Яны ўсклалі да помніка кветкі і вянкі, запалілі свечкі. Са сталіцы ўшанаваць памяць Жызнеўскага прыехалі прыблізна 50 чалавек.

Фотафакт: Мікалай Статкевіч у Кіеве ўшанаваў памяць Міхаіла Жызнеўскага
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі