Фотафакт: Мінскі дворнік перамог "зялёнага чалавечка"

Фотафакт: Мінскі дворнік перамог "зялёнага чалавечка"

У Мінску пачалі змаганне з "зялёнымі чалавечкамі". Гаворка ідзе пра графіці, якія днямі з'явіліся на шэрагу аб'ектаў у сталіцы. У прыватнасці, адна з такіх фігурак была намаляваная паўзверх іншага графіці — з пейзажам. 

Работнік ЖЭСА папросту замаляваў "зялёнага чалавечка"... зялёнай фарбай. Фотаздымак размясціў у Фэйсбуку журналіст Дзмітрый Галко

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі