Фотафакт: памылковыя курсы валют на табло абменніка
Пасля дэнамінацыі, якая адбылася ў Беларусі 1 ліпеня, курсы валют, якія можна пабачыць на табло пунктаў абмену валют, цяпер выглядаюць інакш, беларусы да іх яшчэ прызвычваюцца.
Гэты здымак быў зроблены 4 ліпеня ў пункце абмену валют ва ўніверсаме "Цэнтральны" ў Мінску. На табло памылкова паведамляецца, што курс расійскага рубля складае 3 беларускія рублі, хаця насамрэч столькі каштуюць 100 расійскіх рублёў. Тое самае і з польскімі злотымі, насамрэч, каля 5 беларускіх рублёў каштуюць 10 злотых, а не 1.