Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Урачыстая цырымонія прайшла 10 снежня ў Стакгольме. Прэмію Алексіевіч атрымала з рук караля Швецыі.

Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

Нагадаем, Алексіевіч разам з Нобелеўскай прэміяй атрымае прызавыя — 8 мільёнаў шведскіх крон, ці 953 тысячы долараў. Ёй давядзецца заплаціць у Беларусі падатак, верагодна, каля 123 890 долараў.

Відэа: Мінакі на вуліцах Мінска чытаюць "Час сэканд хэнд" Святланы Алексіевіч

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".

Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію
Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі