Фотафакт: Вакол Мінска па МКАД бегаў конь
Незвычайнае відовішча ўдзень 7 чэрвеня маглі бачыць кіроўцы на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Каля сталічнага мікрараёна Уручча па раздзяляльнай паласе дарогі бег конь, піша tut.by.
Журналісты адзначаюць, што інспектары ДАІ не пакінулі сітуацыю без кантролю — яны выехалі на МКАД, каб гарантаваць бяспеку руху.