Фотарэпартаж з суда над бізнесменамі Япрынцавымі
23 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд па гучнай справе бізнесменаў Уладзіміра і Казбека Япрынцавых, а таксама Аляксандра Арабяна (бізнес-партнёра Япрынцава-малодшага). Уладзімір Япрынцаў быў аштрафаваны на 10 500 рублёў і вызвалены ў зале суда. Казбека Япрынцава і Аляксандра Арабяна прызналі вінаватымі ў махлярстве і асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.