Франсуа Байру адмовіў у падтрымцы Сарказі і Руаяль
Лідэр цэнтрысцкага "Саюза за французскую дэмакратыю" Франсуа Байру, які набраў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў 18% галасоў, адмовіўся даваць рэкамендацыі сваім выбаршчыкам, за каго з кандыдатаў - Нікаля Сарказі або Сегален Руаяль - галасаваць у другім туры. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 25 красавіка, Байру, у прыватнасці,
заявіў, што "не падпарадкуецца не аднаму з двух лагераў і не будзе
заключаць саюз не з адным з іх". Адначасова Байру абвясціў аб стварэнні новага палітычнага аб'яднання - "Дэмакратычнай партыі", перадае агенцтва AFP.