"Футбаліста-ліхача" Іллю Лухвіча выпусцілі пад заклад

"Футбаліста-ліхача" Іллю Лухвіча выпусцілі пад заклад

"Футбаліста-ліхача" 19-гадовага Іллю Лухвіча выпусцілі пад заклад. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Ілля Басько. Лухвіч атрымаў вядомасць праз свае ліхацкія паездкі на Infiniti сваёй маці і публікацыю відэа ў Instagram. Яго затрымалі разам з 18-гадовай дзяўчынай у студзені. Было заяўлена, што крымінальная справа распачатая па артыкуле "Махлярства". Нібыта, былі махлярскія дзеянні, звязаныя з продажам мабільных тэлефонаў.

Па словах Басько, да дзяўчыны выкарысталі "меру працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства пра яўку". Ужо былі праведзеныя следчыя дзеянні, забраныя мабільныя тэлефоны, прызначаныя экспертызы. Лухвіч і яго дзяўчына сваю віну прызналі і шкадуюць пра зробленае, сцвярджае афіцыйны прадстаўнік СК.

Што да злоснага парушэння кіроўцам правілаў дарожнага руху, то Іллі Лухвічу пагражаюць вялікія штрафы і пазбаўленне права на кіраванне аўтамабілем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі