Футбалісты беларускай зборнай ехалі на трэніроўку грамадскім транспартам

23 сакавіка зборная Беларусі па футболе правяла ў Мінску першую трэніроўку. Галкіпер БАТЭ і зборнай Сяргей Чэрнік дабіраўся на трэніроўку грамадскім транспартам — аўтобусам №1. Прычына ў тым, што футбаліст пакінуў сваю машыну ў Гродне.

Як піша by.tribuna.com, у аўтобусе Чэрнік уважліва вывучаў талончык, шукаў валідатар. Як выявілася, гэта была першая паездка спартоўца ў грамадскім транспарце.

Дарэчы, гэтым жа маршрутам з Чэрнікам ехаў нападнік Уладзіслаў Клімовіч на збор маладзёжнай зборнай.

Фота — kick-off.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі