Футбалісты мінскага "Дынама" запісалі беларускамоўны ролік (відэа)
Гэткім чынам яны адзначылі Міжнародны Дзень роднай мовы.
Футбалісты мінскага "Дынама" на зборах у турэцкім Белеку запісалі беларускамоўны відэаролік. Гэткім чынам спартоўцы адзначылі Міжнародны Дзень роднай мовы, які святкуецца 21 лютага, паведамляе афіцыйны сайт клуба.