Футбалісты "Нёмана" саступілі славенскаму "Цэле" ў Лізе канферэнцый

ФК "Нёман" / fcneman.by

ФК "Нёман" / fcneman.by, ілюстрацыйнае фота

Футбольны клуб "Нёман" прайграў першы матч трэцяга раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Гульня з славенскім "Цэле" ў Любляне 10 жніўня скончылася паразай "жоўта-зялёных" з лікам 0:1.

Матч у адказ пройдзе 17 жніўня ў Венгрыі.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння ў Лізе Еўропы БАТЭ прайграў малдаўскаму "Шэрыфу" — 1:5.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі