Футбольная зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA

Футбольная зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA

Футбольная зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA. За месяц каманда Аляксандра Хацкевіча паднялася на тры радкі. У абноўленым рэйтынгу, які быў апублікаваны 24 лістапада, зборная Беларусі з 470 ачкамі займае 74-е месца. Яна выйграла ў гасцях таварыскі матч у зборнай Грэцыі — 1:0, прайграла таксама ў гасцях зборнай Балгарыі ў матчы адбору на чэмпіянат свету — 0:1.

У рэйтынгу па-ранейшаму лідыруе Аргентына — 1634 ачкі, на другое месца выйшла Бразілія — 1544, зборная Германіі з другога месца апусцілася на трэцяе — 1433 ачкі.

Футбольная зборная Беларусі палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу FIFA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі