Футбольная зборная Беларусі ўзнялася ў рэйтынгу ФІФА на 81-е месца
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый сёння апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных. Футбольная зборная Беларусі ўзнялася ў ім на 81-е месца і мае 432 ачкі.
Нагадаем, у траўні ў каманды Штанге было 82-е месца і 431 ачко.
Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе ў рэйтынгу зборная Іспаніі — 1761 ачко, у Галандыі 1442 ачка, у Нямеччыны — 1378 ачкоў.
Сапернікі беларусаў па адборачнай групе чэмпіянату свету займаюць у рэйтынгу ФІФА наступныя месцы: Англія — 6, Харватыя — 8, Украіна — 19, Казахстан — 132, Андора — 196.
Нагадаем, у суботу ў Гродне зборная Беларусі сустракаецца з камандай Андоры.