Футбольная зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Швейцарыі

Футбольная зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Швейцарыі

Футбольная зборная Беларусі згуляе таварыскі матч са зборнай Швейцарыі. Ён прызначаны на 1 чэрвеня 2017 года. Беларусы правядуць яго ў гасцях. Час і дакладнае месца, дзе адбудзецца паядынак, стануць вядомыя пазней, інфармуе прэс-служба БФФ.

Як вядома, пасля нядаўнай адстаўкі Аляксандра Хацкевіча беларуская зборная застаецца без галоўнага трэнера. У той час, калі ў адборы чэмпіянату свету 2018 года яна выступае няўдала, дык швейцарцы ў сваёй групе лідыруюць.

Варта нагадаць, што ў 1999 годзе ў адборы на чэмпіянат Еўропы зборная Беларусі двойчы прайграла швейцарцам. Больш у афіцыйных сустрэчах яны не гулялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі