Футбольны чэмпіянат Італіі ў серыі "А" адновіцца 20 чэрвеня
Футбольны чэмпіянат Італіі ў серыі "А" адновіцца 20 чэрвеня. Яшчэ раней пачнуцца матчы Кубка Італіі — 13 чэрвеня. Пра гэта ў чацвер заявіў міністр спорту Італіі Вінчэнца Спадафора.
Італьянскі чэмпіянат быў прыпынены з-за распаўсюду каранавіруса 9 сакавіка. Камандам засталося згуляць 12 тураў. У першынстве лідыруе "Ювентус" — 63 ачкі, на ачко менш у "Лацыё".
Таксама стала вядома, што англійская Прэм'ер-ліга можа аднавіцца 17 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.