Галкіпер Антон Чычкан пакінуў БАТЭ

Галкіпер Антон Чычкан пакінуў БАТЭ

Галкіпер Антон Чычкан пакінуў футбольны клуб БАТЭ. Як паведамляе прэс-служба "жоўта-сініх", у яго закончыўся тэрмін кантракту.

Чычкан — гадаванец БАТЭ: у структуры клуба ён лічыцца з 2008 года. У 2012-2015 гадах выступаў у дублі каманды. Потым год быў у арэндзе ў "Смалявічах"-СТІ (2016), пасля чаго увайшоў у асноўны склад БАТЭ. 

У яго прыгожы спіс дасягненняў: двухразовы чэмпіён Беларусі (2017, 2018), двухразовы ўладальнік Кубка краіны (2020, 2021), уладальнік Суперкубка (2017), трохразовы срэбраны прызёр чэмпіянату (2019, 2020, 2021). У 2020-м Чычкан дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. 

За ўвесь час у БАТЭ ён правёў 76 афіцыйных матчаў (44 пераможныя), прапусціў 77 галоў, 26 разоў захоўваў браму "сухой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі