Ганчарэнка пакуль не хоча працаваць са зборнай Беларусі
Беларускі футбольны спецыяліст лічыць, што яму яшчэ варта набрацца досведу, працуючы з клубамі.
19 лістапада стала вядома, што ў Доме футбола ў Мінску прайшла сустрэча кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола з Віктарам Ганчарэнкам. Абмяркоўвалася магчымае прызначэнне спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Як вядома, нядаўна Ганчарэнка застаўся без працы — быў звольнены з пасады галоўнага трэнера краснадарскай "Кубані".
Пра вынікі сённяшняй сустрэчы не было інфармацыі. Аднак увечары ў сераду "Прессбол" пагаварыў з Віктарам Ганчарэнкам. Ён распавёў, што сустракаўся з першым намеснікам старшыні БФФ Сяргеем Сафар'янам і намеснікам старшыні Сяргеем Куніцай.
"У гутарцы з кіраўніцтвам федэрацыі сапраўды абмяркоўвалася магчымасць майго прызначэння галоўным трэнерам зборнай Беларусі, — цытуе словы Ганчарэнкі "Прессбол". — Такая прапанова робіць мне вялікі гонар, аднак у бліжэйшыя сезоны я маю намер засяродзіцца на працы з клубамі, таму што толькі яна дазваляе папоўніць трэнерскі досвед, які зараз неабходны мне ў патрэбным аб'ёме. Гэта дазволіць больш падрыхтаваным падысці да працы са зборнай у будучыні, калі вядома мне яшчэ паступіць такая прапанова".
Нагадаем, акрамя Ганчарэнкі ў якасці кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі называліся імёны Аляксандра Хацкевіча і Хрыста Стоічкава. Пакуль што каманду часова ўзначальвае Андрэй Зыгмантовіч.
Фота — ria.ru