Гандбалісты СКА саступілі дацкаму “Сількеборгу”

Гандбалісты СКА саступілі дацкаму “Сількеборгу”

Гандбалісты мінскага СКА пацярпелі другую паразу запар у групавым раундзе Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі. 27 лютага яны прайгралі на выездзе ў Даніі “Сількеборгу”. Вынік сустрэчы — 32:26 (15:14).

Становішча ў групе С: “Сількеборг” (Данія) — 6 ачкоў (3 гульні; 91-77), “Сен-Рафаэль” (Францыя) — 2 (2; 57-60), СКА — 2 (3; 86-90), “Вінтэртур” (Швейцарыя) — 0 (2; 52-59).

Нагадаем, што ў стартавым матчы мінчане перамаглі дома “Вінтэртур” (31:27), а 20 лютага на выездзе саступілі “Сен-Рафаэлю” (29:31).

6 сакавіка СКА прыме ў сябе “Сількеборг” паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі