Гарэў дом, дзе пад арыштам сядзіць экс-кіраўнік Рагачоўскага райвыканкама (фота)

Гарэў дом, дзе пад арыштам сядзіць экс-кіраўнік Рагачоўскага райвыканкама (фота)

Увечары 25 верасня ў Рагачове гарэў дом, у якім пад хатнім арыштам сядзіць былы кіраўнік мясцовага райвыканкама Сяргей Якаўлеў. Гэта ведамаснае жытло.

Як паведамляе "Рагачоў Анлайн", ратавальнікі патушылі агонь, але выгарэла практычна ўся страха дома. На пажару ніхто не пацярпеў.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Верагоднай прычынай называюць няспраўнасць у праводцы.

Старшыню Рагачоўскага райвыканкама затрымалі 2 верасня. Яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Па звестках Следчага камітэта, чыноўнік загадваў кіраўнікам рагачоўскіх прадпрыемстваў з незаконнымі зніжкамі перадаваць яму тавары і паслугі для будаўніцтва дома.

Па звестках сайта "Рагачоў Анлайн", пасля арышту чыноўнік пачаў супрацоўнічаць са следствам, таму яго перавялі пад хатні арышт. Якаўлева пасялілі ў ведамасны дом Рагачоўскага райвыканкама, які і загарэўся.

Фота: vrogacheve.ru

Гарэў дом, дзе пад арыштам сядзіць экс-кіраўнік Рагачоўскага райвыканкама (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі