"Газпрам" пагражае Украіне пазовам на 18 мільярдаў долараў

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер, перадае УНІАН. Па яго словах, гэта нявыбраныя аб'ёмы газу за 2012-2013 гады. Мілер заявіў, што гэты пазоў расійская кампанія можа падаць следам за ўжо пададзеным — на 4,5 млрд долараў. Першы пазоў быў пададзены ў Стакгольмскі арбітраж за ўкраінскую запазычанасць.



У сваю чаргу "Нафтагаз Украіны" падаў пазоў да "Газпраму" ў Арбітражны інстытут пры гандлёвай палаце Стакгольма. Украінская кампанія патрабуе прызначыць справядлівую і рынкавую цану на газ, які "Газпрам" пастаўляе ў Украіну.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі