“Газпрам”: сёлета прыбыткі з экспарту газа зменшацца на 40%
Расійскі манапаліст “Газпрам” прагназуе, што ў 2009 г. прыбыткі з экспарту газу ўпадуць на 40% з прычыны скарачэння попыту ў Еўропе. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 чэрвеня намеснік кіраўніка канцэрна Аляксандр Мядзведзеў. Ён жа падкрэсліў, што, нягледзячы на горшую рынкавую кан’юнктуру, “Газпрам” не будзе пераглядаць цэнавую палітыку.
Летась кошт на газ для Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы перасягнуў 280 долараў за 100 кубаметраў, сярэдні кошт для еўрапейскіх спажыўцоў сягнуў 500 долараў.
“Мы не бачым падставаў для панікі і песімізму” – рэзюмаваў віцэ-шэф “Газпрама”.
ONET