Генадзь Давыдзька прапанаваў пікетаваць кінатэатры
Яго абурыла негатыўная згадка Беларусі ў новым фільме "Місія невыканальная: племя ізгояў".
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаў меркаванне, што варта пікетаваць кінатэатры. Такая думка прагучала падчас праграмы "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1".
Абурэнне чыноўніка выклікала новая галівудская кінастужка "Місія невыканальная: племя ізгояў". Частка дзеяння фільма нібыта адбываецца ў Мінску, адкуль злачынны Сіндыкат плануе задзейнічаць небяспечную зброю.
Генадзь Давыдзька заявіў, што яго абурае такі паказ Беларусі ў мастацкім фільме.
Праўда, іншыя ўдзельнікі праграмы прапанавалі не пікетаваць кінатэатры, а ствараць беларускія фільмы, якія паказвалі б нашу краіну з пазітыўнага боку.