Гендырэктар "Экамедсэрвіса" адпушчаная пад падпіску аб нявыездзе

Нагадаем, 25-гадовая пацыентка "Экамедсервіса", жыхарка Гродна Юлія Кубарава памерла 23 красавіка ў 4-й мінскай бальніцы. За 4 тыдні да гэтага яна рабіла рынапластыку ў "Экамедсервісе". Увесь гэты час яна знаходзілася ў коме.

3 траўня па факце смерці дзяўчыны распачатая крымінальная справа. Былі затрыманыя шэсць чалавек: сябры аперацыйнай брыгады (хірург, анестэзіёлаг і дзве медсястры), гендырэктар і галоўны інжынер медцэнтра, які адказваў за тэхнічны стан абсталявання. Следства выявіла, што падчас аперацыі на працягу прыкладна 40 хвілін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх працаваў ў пазаштатнай рэжыме, меліся розныя памылкі і збоі, паведамляе БелаПАН.

Гендырэктару "Экамедсервіса" прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага як службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Урач-анестэзіёлаг, які ўваходзіў у склад аперацыйнай брыгады, абвінавачваецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Ён застаецца пад вартай.

Фота:www.ctv.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі