Генерал Суравікін, які знік пасля бунту Прыгожына, адпраўлены ў адстаўку — СМІ

Сяргей Суравікін / Прэс-служба МА Рассіі

Сяргей Суравікін / Прэс-служба МА Рассіі

Генерал арміі Сяргей Суравікін вызвалены ад пасады камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі (ПКС) Расіі, піша РІА Навіны са спасылкай на інфармаваную крыніцу. Часова выконваючым абавязкі галоўнакамандуючага ПКС Расіі прызначаны начальнік Галоўнага штаба ПКС Віктар Афзалаў.

Некалькі месяцаў — з 8 кастрычніка 2022 года па 11 студзеня 2023 года — Суравікін быў камандуючым Аб'яднанай групоўкай войскаў на вайне ва Украіне. Пры ім расійскае войска пачало масавыя абстрэлы ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры. Затым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вярнуў на гэтую пасаду начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава, але Суравікіна пакінулі яго намеснікам. У заходніх СМІ пісалі, што Суравікін некалькі апошніх гадоў прадстаўляў у Мінабароны Расіі інтарэсы групы "Вагнер". Генерал Суравікін і ўладальнік ПВК Яўген Прыгожын спрачаліся з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і генералам Герасімавым наконт тактыкі вядзення баявых дзеянняў ва Украіне. Пасля паходу Яўгена Прыгожына на Маскву з'явілася інфармацыя аб знікненні Суравікіна. Кіраўнік Камітэта абароны расійскай Дзярждумы Андрэй Картаполаў вымушаны быў нават зняпраўджваць інфармацыю аб затрыманні генерала. Картапалаў тады заявіў, што Суравікін знаходзіцца ў адпачынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі