Генеральны сакратар NATO перадаў сігнал Лукашэнку

Захад заклікае афіцыйны Мінск не падтрымліваць Пуціна / nato.int
Захад заклікае афіцыйны Мінск не падтрымліваць Пуціна / nato.int

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг перадаў сігнал Аляксандру Лукашэнку. Ён заклікаў яго перастаць уцягваць Беларусь у канфлікт ва Украіне, піша nato.int.

"Я чакаю, каб рэжым Лукашэнкі спыніў саўдзел у вайне. Мы бачым, як Беларусь выкарыстоўваецца для размяшчэння ракетных комплексаў і нападаў супраць Украіны,гаварыў ён. —...Лукашэнка павінен спыніць дапамагаць і падтрымліваць расійскія ваенныя намаганні".

Заява Столтэнберга прагучала перад сустрэчай міністраў абароны краін NATO. Ён падкрэсліў, што Уладзімір Пуцін павінен спыніць вайну, "шляхам вываду сваіх войскаў з Украіны".

Напярэдадні лідары G7 заклікалі ўлады Беларусі не садзейнічаць расійскай агрэсіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі