Генпракуратура Беларусі згадала пра апазіцыянера Вадзіма Пракоп'ева

Генпракуратура Беларусі згадала пра апазіцыянера Вадзіма Пракоп'ева

Генпракуратура Беларусі згадала пра апазіцыянера Вадзіма Пракоп'ева. "Інфармацыйная прадукцыя" яго YouTube- і тэлеграм-канала "Радио Гаага" прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Такое рашэнне было прынята "па заяве пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска".

Пракоп'еў — мінскі бізнесмен, рэстаратар. Вясной 2020 года ён неспадзявана запісаў рэзкае відэа пра стаўленне ўладаў Беларусі да бізнесу і людзей. Неўзабаве Вадзім Пракоп'еў прадаў долі ў сваіх рэстаранах і з'ехаў за мяжу, дзе і знаходзіцца дагэтуль. Ён працягвае запісваць відэаролікі, у якіх разважае на тэму супраціўлення ў Беларусі. Раней Пракоп'еў звяртаўся да сілавікоў і Аляксандра Лукашэнкі. Апошняга нават выклікаў на дуэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі