Гімн да хакейнага чэмпіянату свету прапануюць прыдумаць усім ахвочым
Арганізатары чэмпіянату свету па хакеі 2014 года плануюць, што ў сусветнага першынства будзе свая песня.
Прыняць удзел у конкурсе на стварэнне гімна чэмпіянату могуць усе ахвочыя. Да ўдзелу дапускаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя творы. Аўтарам трэба падаць заяўку ў электроннай форме і прадставіць песні да 30 снежня. Аўтарскія правы і прыватнасць інфармацыі арганізатары гарантуюць, паведамляе сайт чэмпіянату.
Прэтэндэнты на перамогу змогуць пазнаёміць гледачоў са сваімі творамі на 10-м Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі. Ён пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня 2014 года.
Прызёры конкурсу і яго пераможца будуць абраныя 1 лютага 2014 года.
Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на афіцыйным сайце чэмпіянату.