Гіркін (Стралкоў) звярнуўся да Лукашэнкі

Гіркін (Стралкоў) звярнуўся да Лукашэнкі

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Гіркін (Стралкоў) на YouTube-канале "РОЙ ТВ" звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі. Ён агучыў магчымы план дзеянняў. Гіркін перакананы, што "калі Лукашэнка будзе дзейнічаць таксама, як цяпер, у яго застаецца некалькі месяцаў максімум". Далей — эміграцыя. Таму прапанаваў беларускаму кіраўніку звярнуцца па дапамогу да "рускіх патрыётаў" і ў Беларусі, і ў Расіі (лічыць, што гэта "вялізны рэсурс", але ў нашай краіне "не вельмі вялікі"). Ігар Гіркін сцвярджае, што яны "гатовы змагацца супраць агульнага ворага", не жадаюць "здаваць Мінск".

"Мы гатовы змагацца за Беларусь, ідэйна, не па загадзе, не за "бабкі", — кажа Гіркін.

Ён дапускае ўвод расійскіх войск у Беларусь, але як падтрымку для беларускіх сілавікоў, для заняцця пэўных важных аб'ектаў, а не для разгону акцый пратэсту. "Інакш у гэтым выпадку Расійская Федэрацыя стане ў вачах насельніцтва жандарам... Мы ўсе ведаем, як расійскія штыхі дзейнічаюць. Крыва...", — заявіў палкоўнік ФСБ у адстаўцы.

Ігар Гіркін (Стралкоў) падкрэслівае, што ў яго "25% беларускай крыві", ён мае сваякоў у нашай краіне. У 2005 годзе Гіркін праходзіў стажыроўку ў Беларусі па лініі спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі