Гістарычнае рашэнне — Герасіменя пра санкцыі МАК
Аляксандра Герасіменя / Еврорадио
Гістарычным назвала рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя. Свой каментар яна апублікавала ў Instagram.
Напярэдадні ўвечары стала вядома, што МАК прыняў рашэнне адхіліць ад працы і мерапрыемстваў камітэта увесь выканкам НАК Беларусі. Гэта значыць, што члены НАК, у тым ліку Аляксандр і Віктар Лукашэнкі, не змогуць афіцыйна прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях. Пад часовыя санкцыі МАК "з улікам канкрэтных абвінавачванняў, вылучаных супраць яго" трапіў і Дзмітрый Баскаў.
Па словах Герасімені, "зараз атлеты, выключаныя, звольненыя з каманд, маюць права ўдзельнічаць у міжнародных турнірах і рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў, а чыноўнікі, якія наплявалі на іх правы, будуць заслужана пакараныя".
"Мы дамагліся аднаўлення правоў спартсменаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю", — сказала яна.
Гістарычнасць рашэння, па словах спартсменкі, перш за ўсё ў тым, што рашэнне было прынята вельмі аператыўна — перамовы з МАК занялі ўсяго некалькі месяцаў.
"Спартыўныя чыноўнікі казалі пра тое, што мы не маем права выступаць ад імя ўсіх спартсменаў. Яны памыліліся. І не толькі яны", — адзначыла Герасіменя.
Яна таксама падкрэсліла, што спартыўныя санкцыі МАК — гэта толькі пачатак, фонд не мае намеру спыняцца.
Адхіленне выканкама НАК Беларусі ад мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта — не адзіная мера ўздзеяння на беларускіх спартыўных функцыянераў. Таксама прынята рашэнне прыпыніць усе фінансавыя плацяжы, акрамя выплат спартсменам на падрыхтоўку і ўдзел у Алімпійскіх гульнях. Пры гэтым стыпендыі будуць пералічвацца наўпрост спартсменам.
Акрамя таго, МАК мае намер патрабаваць ад міжнародных спартыўных федэрацый больш ўважлівага стаўлення да беларускай сітуацыі — яны обавязаны сачыць за тым, каб усе годныя атлеты, незалежна ад іх грамадзянская пазіцыіі, ўдзельнічалі ў кваліфікацыйных перадалімпійскіх спаборніцтвах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.