Gods Tower, Rasta, TT-34 у межах шоў 36/13 (фота)

Gods Tower, Rasta, TT-34 у межах шоў 36/13 (фота)

"Было горача, як у пекле", — пішуць у сацсетках фэны цяжкой музыкі, якія правялі вечар 31 кастрычніка ў кампаніі легенд гомельскай метал-сцэны Gods Tower, Rasta, TT-34. Некаторыя з зорак, дарэчы, доўга адмоўчваліся, адпачывалі, націскалі на паўзу, збіраліся падацца ў прэзідэнты, аднак узялі сябе ў рукі і вырашылі стрэльнуць у межах грандыёзнага металічнага праекту 36/13.

Gods Tower, Rasta, TT-34 у межах шоў 36/13 (фота)

Металісты парадавалі фэнаў навінкамі. Так, Gods Tower, якія апошнія два гады не выпускалі новых трэкаў, паказалі песню “Liar”, "адначасова класічную і наватарскую", як кажа пра яе лідар гурта Лэслі Найф. Rasta таксама не засталася ў даўгу перад публікай і выдала новую кампазіцыю.

Gods Tower, Rasta, TT-34 у межах шоў 36/13 (фота)

У сацсетках канцэрт называюць найлепшым шоў дзесяцігоддзя, кажуць, што "Гомель парваў Мінск на дробныя хэлаўінскія шматкі", і жаляцца на адтаптаныя ногі, пабітыя вусны і сінякі, атрыманыя падчас шалёнага слэму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі