Гомельскія каталікі падтрымалі Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян
Гомельскі касцёл Нараджэння Божай Маці бярэ ўдзел у традыцыйным Тыдні малітваў за адзінства хрысціян, які штогод праходзіць з 18 студзеня ў многіх краінах.
Як паведаміў настаяцель гомельскага храма ксёндз Славамір Ляскоўскі, спецыяльная малітва чытаецца пасля службаў у прыходзе. Для кожнага дня акцыі адабраны адпаведныя чытанні з Бібліі.
Тэмай гэтага Тыдня малітваў за адзінства хрысціян сталі словы: "Ісус глухім вяртае слых і нямым — мову". Біблейскія чытанні і парадак экуменічнага богаслужэння, што складаюць малітву, сёлета падрыхтавалі хрысціянскія цэрквы Паўднёвай Афрыкі.
Такім чынам, тыдзень будзе знакам салідарнасці з хрысціянамі Афрыкі, у тым ліку з тымі, каго пераследуюць за веру ў Ісуса Хрыста.
БелаПАН