"Гомсельмаш" заклікае сваіх працаўнікоў "не здраджваць прадпрыемству"
!["Крок да здрады" / Кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rolik12.jpg.webp?itok=z1IYbT64)
"Крок да здрады" / Кадр з відэа
Ідэолагі "Гомсельмаша" знялі чарговы відэаролік, які, па іх задумцы, мусіць дапамагчы працаўнікам "не здрадзіць прадпрыемству". Паводле "сюжэта", адзін з рабочых атрымаў на тэлефон просьбу зрабіць за грошы здымкі некалькіх аб'ектаў і дакументаў на прадпрыемстве. І пакуль просьба выконваецца, у кадры з'яўляюцца падказкі, якія артыкулы крымінальнага кодэксу пагражаюць за тыя ці іншыя дзеянні: ад "наўмыснага разгалошвання службовай таямніцы" да "акту тэрарызму".
"Сёння здрадзіў "Гомсельмашу"... А заўтра? Радзіме здрадзіш?" — пытаюцца аўтары роліка.
Ва ўмовах заходніх санкцый, якія намагаюцца абыходзіць, на "Гомсельмашы" спрабуюць пазбягаць "уцечак інфармацыі" ды адпаведна "апрацоўваюць" сваіх працаўнікоў. Таксама на прадпрыемстве адбываліся затрыманні.
!["Гомсельмаш" заклікае сваіх працаўнікоў "не здраджваць прадпрыемству"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Rolik1.jpg.webp?itok=KQy4dNBm)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.