Графіці з выказваннем Марціна Лютара Кінга праіснавала паўдня

Графіці з выказваннем Марціна Лютара Кінга праіснавала паўдня

Каля 13-й гадзіны 24 сакавіка супрацоўніца ЖЭСа знішчыла графіці на вядомай "сцяне Шчоткінай". Фраза Марціна Лютара Кінга "Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным" праіснавала толькі паўдня. 

"Сцяна Шчоткінай", бадай што, самая вядомая сцяна ў Мінску апошнім часам. На ёй перыядычна з'яўляюцца сацыяльныя графіці, якія старанна знішчаюць жэсаўскія работнікі. 

У прыватнасці, мінчукі пазнаёміліся ўжо з партрэтам экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай (з подпісам "Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных"), надпісам "Вы самі ўсё разумееце" і партрэтам экс-прэм'ера Міхаіла Мясніковіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі