Грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў асуджаны ў Беларусі на 11 гадоў зняволення
Грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў асуджаны ў Беларусі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (менавіта такі тэрмін і прасіў пракурор). Яго пакаралі за ўдзел у пратэстах у нашай краіне. Дуднікава прызналі вінаватым у "распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці" і "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт". 21-гадовы Дуднікаў, па версіі следства, зрабіў больш за паўсотні аўдыёзапісаў, у якіх былі заклікі да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і "пагрозы на адрас прадстаўнікоў дзейнай улады".
Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд.
Ягор Дуднікаў знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з траўня 2021 года, ён прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.