Грэчка з'явіцца ў продажы праз адзін-два тыдні, прагназуюць спецыялісты

Грэчка ў дастатковай колькасці з'явіцца ў гандлёвай сетцы Беларусі праз адзін-два тыдні. Такі прагноз далі для агенцтва БелаПАН прадстаўнікі кампаній — аптовых пастаўшчыкоў круп "Ракан — Крупяны Дом" і "Святлара". Як паказаў журналісцкі рэйд 5 верасня па крамах Мінска, грэчкі не было ні ў крамах сеткі "Рублёўскі", ні ў гіпермаркетах "Гіппа" і "Бігз".

На думку спецыялістаў, дэфіцыт грэчкі ў беларускіх крамах выкліканы ажыятажным попытам, падагрэтым навінамі з Расіі ды Ўкраіны. Там гэты прадукт падаражэў у два-тры разы. Па словах мэнэджараў кампаній, яны склалі кантракты з вытворцамі круп у Беларусі і Расіі, і праз тыдзень-два грэчка пачне паступаць у гандлёвую сетку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі