"Гродна Азот" спыніла працу цэха "Аміяк-3" з-за выкіду прыроднага газу (фота)

Раніцай 3 верасня быў аварыйна спынены цэх "Аміяк-3" на прадпрыемстве "Гродна Азот". Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар рэспубліканскага МНС Віталь Навіцкі:

"Каля аднаго з карпусоў цэха "Аміяк-3" адбыўся выкід прыроднага газу з трубаправода без наступнага гарэння. Персаналам была спыненая падача газу, працаўнікамі МНС праводзіліся працы па ахалоджванні трубаправода, аналізу паветра, а таксама разгортванне сілаў і сродкаў для асаджэння магчымага выкіду аміяку".


Аднак выкіду аміяку не адбылося. Уцечка прыроднага газу была ліквідаваная ўжо праз дзесяць хвілін. Паводле слоў Навіцкага, пацярпелых няма. Аварыя на працу ўсяго прадпрыемства не паўплывала, часова спыненыя тэхналагічныя працэсы па вытворчасці аміяку ў цэху "Аміяк-3".

Агулам да ліквідацыі наступстваў аварыі прыцягваліся 78 ратавальнікаў і 17 адзінак тэхнікі.






Фота — Блог Гродно s13

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі