Гродзенца, які памачыўся на Вечны агонь, затрымалі міліцыянты
Гродзенец памачыўся на Вечны агонь
У Гродне міліцыя затрымала 21-гадовага жыхара, які памачыўся на Вечны агонь.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 22 студзеня. Малады чалавек адзначаў дзень нараджэння сябра ў арандаваным катэджы каля футбольнага стадыёна. Недзе а палове другой гадзіны ночы ён пасварыўся з кампаніяй і пайшоў дадому.
Па дарозе ён спыніўся пагрэцца каля Вечнага агню на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў, а потым памачыўся на полымя. Гэты ўчынак трапіў на камеру відэаназірання.
Міліцыя выявіла хлопца і затрымала. Сам ён кажа, што быў п'яны і не памятае здарэння.
Учынак гродзенца ў міліцыі ахарактарызавалі як "цынічнае хуліганства". Пасля стала вядома, што распачата крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.