Гродзенцы гатавалі шашлыкі падчас язды на матацыкле (відэа)
Два гродзенскія матацыклісты знялі відэа, як яны смажаць шашлык падчас язды на матацыкле. Ролік абнародаваў сайт autogrodno.by.
Нядаўна пачалі дзейнічаць новыя нормы правілаў дарожнага руху, якія забараняюцьм атацыклістам ездзіць на заднім коле і адпускаць руль падчас руху. Але пра гатаванне шашлыкоў на матацыкле яны нічога не кажуць, чым і скарысталіся гродзенцы.
На калыску матацкла "Дняпро" яны паставілі мангал і на ім гатавалі шашлык, раз'язджаючы па горадзе. Уладальнік "Дняпра" Аляксандр кажа, што згатаваным шашлыком яны частавалі калег-матацыклістаў: "Пеклі ў падыходаў пяць, але жадаючых было так шмат, што прадукты хутка скончыліся".
Каб засцерагчыся ад прэтэнзіяў ДАІ, хлопцы ўзялі з сабой два вогнетушыцелі і аптэчку. Піва, якое яны п'юць у кадры, — безалкагольнае.
Дарэчы, раней гэтыя ж гродзенцы здымалі сваю сустрэчу Новага 2018 года. Тады яны ездзілі па вуліцах Гродна з ялінкай у калысцы матацыкла.