Гродзенец купляў аўтамагнітолу, а атрымаў два мяшэчкі з пяском

Гродзенец купляў аўтамагнітолу, а атрымаў два мяшэчкі з пяском

Гродзенец хацеў зрабіць пакупку праз інтэрнэт, але трапіўся на вуду махляроў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына пабачыў абвестку, якая рэкламавала продаж аўтамагнітол. Перайшоўшы па спасылцы, ён трапіў на сайт крамы, дзе замовіў тавар. Неўзабаве гродзенцу ператэлефанавала аператар, каб удакладніць яго звесткі. Яна паведаміла, што аўтамагнітолу вышлюць наккладной платай праз пошту.

Праз некалькі дзён на мабільнік мужчыны затэлефанавалі з расійскага нумара. Яму паведамілі, што тавар можна забраць на пошце за 108 рублёў. Амаль адразу мужчыну ператэлефанавала аператар колл-цэнтра, і ён пацвердзіў, што аплаціў тавар. 

Аднак ускрыць пасылку можна было толькі пасля яе аплаты. Вось тады мужчына і пабачыў, што яму прыслал корпус ад магнітолы і два мяшэчкі з пяском.

Калі гродзенец паспрабаваў ператэлефанаваць у кол-цэнтр, нумар быў заблакаваны. Немагчыма было адсачыць і каму перавялі грошы: з беларускага рахунку яны аўтаматычна былі спісаныя на рахункі іншых дзяржаў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за махлярства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі