Гродзенец зрабіў экспертызу на бацькоўства ў 80 гадоў

Газета "Вечерний Гродно" вырашыла даведацца ў камітэце судовых экспертыз, хто звяртаецца па тэсты на бацькоўства. Самым незвычайным кліентам выявіўся 80-гадовы мужчына. Гэты гродзенец усё жыццё падазраваў жонку ў здрадзе, бо сын быў да яго не падобны. Аднак экспертыза пацвердзіла бацькоўства.

Самая частая прычына генетычнай экспертызы — пытанне аліментаў. Так, былы муж спраўна плаціў жонцы аліменты на працягу пяці гадоў. Але яго бацькі трываць не маглі нявестку і падазравалі, што хлопчык ім не родны. Экспертыза пацвердзіла падазрэнні старых.

Гродзенцы атрымалі магчымасць рабіць тэст на бацькоўства ў ліпені 2014 года. З таго часу тут правялі 92 генетычныя даследаванні: 53 летась і 39 сёлета.

Фота — vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі