Гродзенскі "Нёман" стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі (відэа)
У шостым матчы фінальнай серыі плэй-оф хакейнага першынства нашай краіны гродзенскія хакеісты атрымалі чацвёртую перамогу.
У панядзелак, 7 красавіка, на "Чыжоўка-Арэне" "Нёман" выйграў у чацвёртым дадатковым перыядзе ў мінскага "Юнацтва" — 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0). Пераможную шайбу ў большасці закінуў на 74-й хвіліне Вячаслаў Лісічкін. Варта адзначыць, што на матчы прысутнічалі 5500 гледачоў.
Нагадаем, летась гродзенцы таксама былі чэмпіёнамі Беларусі.
Фота — БЕЛТА