Гродзенскім чыноўнікам не падабаюцца сшыткі з вясёлымі шкілетамі
Кіраўнікі гандлёвых прадпрыемстваў горада правяраюць, ці не ўтрымліваюць школьныя прыналежнасці небяспечныя малюнкі.
Упраўленне гандлю і паслугаў распаўсюдзіла публікацыю абласной газеты “Гродзенская праўда” пра сшыткі з могілкавай тэматыкай. Чыноўнікі раяць забараніць продаж пісьмовых прынадаў з вясёлымі шкілетамі, крыжамі і могілкамі.
“Рэкамендуем прыняць тэрміновыя меры і зняць з продажу тавары з сімволікай, якая не развівае ў дзяцей і падлеткаў пазітыўнага стаўлення да жыцця, не вучыць радавацца жыццю і бачыць у навакольным свеце прыгажосць”, — сказана ў даручэнні.