Гродзенскія ўлады шукаюць грошы на аднаўленне Каложы
Гродзенскія ўлады вырашылі знайсці грошы на аднаўленне Каложскай Барысаглебскай царквы ХІІ стагоддзя, якая стаіць над Нёманам, перадае Радыё Свабода. У Гродзенскім аблвыканкаме адбылася нарада, у якой удзельнічалі святары і банкіры. Заяўлена, што рэстаўрацыя Каложы павінна стаць “агульнай справай усіх жыхароў Гродзеншчыны”. Улады хочуць правесці, у прыватнасці, латарэю і дабрачынныя акцыі, каб сабраць грошы на храм.
Каложская царква была напалову разбураная ў выніку апоўзня ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Страчаная частка зроблена з дошак, храм працуе.
Каложская царква была напалову разбураная ў выніку апоўзня ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Страчаная частка зроблена з дошак, храм працуе.