Грошы за Савіцкага брэсцкае "Дынама" аддасць "Нёману" часткамі
Брэсцкае "Дынама" дамовілася з "Нёманам" наконт выплаты 265 тысяч долараў за Паўла Савіцкага, піша "Прессбол".
Раней брэсцкі клуб адмаўляўся плаціць грошы гродзенцам. У выніку на брэстаўчан наклалі разнастайныя спагнанні, праз якія кіраўнік клуба Аляксандр Зайцаў нават пагражаў перавесці "Дынама" ў чэмпіянат іншай краіны. Пазней бос брэстаўчан заявіў, што грошы за Савіцкага ўсё ж будуць пераведзеныя. Аднак 14 сакавіка ў "Нёмане" паведамілі, што не атрымалі ад "Дынама" ні капейкі.
Паводле інфармацыі "Прессбола", клуба заключылі міравое пагадненне аб растэрміноўцы. "Дынама" заплаціць гродзенцам 265 тысяч долараў часткамі — з сакавіка па ліпень 2019 года.
Дзякуючы гэтай дамове брэсцкае "Дынама" 13 сакавіка атрымала ліцэнзію для ўдзелу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.