Грузавік не слухаўся — у судзе дапыталі ўдзельніка смяротнай аварыі з маршруткай

У аварыі з маршруткай пад Смалявічамі загінулі 13 чалавек / sk.gov.by

У аварыі з маршруткай пад Смалявічамі загінулі 13 чалавек / sk.gov.by

Кіроўца грузавіка, які стаў удзельнікам аварыі з маршруткай ў лютым гэтага года, бачыў, што рысора справа пачала разбурацца, але кіраўніцтву вырашыў не дакладваць. Кажа, не надаў гэтаму значэння. Зарплата кіроўцы залежыць ад выкананых рэйсаў. У гэтай аварыі загінулі 13 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Напярэдадні пачаўся суд па гэтай крымінальнай справе. Падрабязнасці прыводзіць onliner.by.

Кіроўцу клічуць Уладзімір. Ён таксама распавёў, чаму грузавік два гады не праходзіў тэхагляд. Паводле яго слоў, "спачатку трэба было плаціць падатак на транспартны сродак, не было грошай [у прадпрыемства" Мінаблаўтатранс" - рэд.]". Акрамя таго, машыну "трэба было рыхтаваць, падфарбоўваць. Мелася расколіна на лабавым шкле пад шчоткамі — патрэбна была замена".

У той дзень ва Уладзіміра быў ужо чацвёрты рэйс. Каб раз'ехацца з сустрэчным МАЗам, "прыняў правей, каб палегчыць раз'езд, і ў гэты момант адбыўся быццам стрэл — металічны такі гук". Уладзімір, з ягоных слоў, пачаў прытармажваць, машыну "рэзка павяло налева".

"Я спрабаваў адкруціць направа, але руль круціўся лёгка, а грузавік не слухаўся. Мяне панесла далей, на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з маршрутным мікрааўтобусам", — распавёў кіроўца.

Паводле версіі абвінавачвання, "кіроўца, выявіўшы няспраўнасць самазвала, не адмовіўся ад працы на ім і выехаў на маршрут, парушыўшы патрабаванні ПДР і шэрагу нарматыўных актаў". Акрамя таго, самазвал быў гружаны звыш нормы, кіроўца гэта таксама не ўлічыў. У выніку ўсё разам гэта "прывяло да разбурэння рысоры, страты кіравання і выезду аўтамабіля МАЗ на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне ў сустрэчным кірунку з мікрааўтобусам". Пацярпелымі па гэтай справе прызнаныя 34 чалавекі. "Мінаблаўтатрансу" і абвінавачанаму заяўленыя пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму больш за 2,3 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі